Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні
Міжнародная назва The Scientific and Practical Centre for Foodstuffs of National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 1932
Год рэарганізацыі 2006
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Генеральны дырэктар Аляксей Віктаравіч Мелешчэня
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220049, г. Мінск, вул. Казлова, 9.
Сайт new.belproduct.com

Дзейнасць правіць

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні створаны на базе Беларускага навукова-доследнага інстытута харчовых прадуктаў, навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БЕЛНІКЦІММП", рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Інжынерна-тэхнічны цэнтр "Семплодагароднінапраект", даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Марыз" і даччынага унітарнага вытворчага прадпрыемства "Тэхнапрод" у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года.

Асноўная мэта дзейнасці цэнтра - канцэнтрацыя навуковых даследаванняў на вырашэнні актуальных задач па стварэнню новых канкурэнтаздольных прадуктаў харчавання для розных груп насельніцтва, распрацоўка новых тэхналогій і праектаў.

Штат Цэнтра складаецца з 153 супрацоўнікаў, у тым ліку 1 доктара навук, які з'яўляецца член-карэспандэнтам НАН Беларусі, і 28 кандыдатаў навук.

Структура правіць

Навукова-даследчыя падраздзяленні правіць

  • Аддзел кандытарскай і маслатлушчавай прадукцыі
  • Аддзел тэхналогій алкагольнай і безалкагольнай прадукцыі
  • Аддзел тэхналогіі прадукцыі з корнеклубняплодаў і новай тэхнікі
  • Аддзел сертыфікацыі, метралогіі і сістэм якасці
  • Аддзел тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў
  • Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі
  • Аддзел харчавання
  • Рэспубліканскі кантрольна-выпрабавальны комплекс па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання
  • Доследная вытворчасць (Мар’іна Горка)

Дачынныя прадпрыемствы правіць

Спасылкі правіць