Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі — навуковая ўстанова, якая ўваходзіць у структуру Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Інстытут мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі
Міжнародная назва Institute of Meat and Dairy Industry of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 1960
Год рэарганізацыі 1986
Тып навукова-вытворчае рэспубліканскае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства
Дырэктар Гардзей Уладзіміравіч Гусакоў
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220075 Мінск, Партызанскі пр-т, 172.
Сайт instmmp.by

Гісторыя

правіць

У жніўні 1960 года у Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці харчовых тавараў была створана навукова-даследчая лабараторыя малочнай галіны. У 1960 годзе пастановай Саўнаргаса Беларускай ССР на базе лабараторыі малочнай прамысловасці быў створаны Беларускі філіял Усесаюўнага НДІ малочнай прамысловасці (БФ УНДІМП) Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР. У 19781979 гадах быў пабудаваны новы будынак філіяла, механічная эксперыментальная вытворчасць і вопытны малочны завод.

У 1986 годзе ў адпаведнасці з пастановай Дзяржаграпрама СССР на базе Беларускага філіяла УНДІМП, праектна-канструктарскага бюро мясной і малочнай прамысловасці Дзяржаграпрама Беларускай ССР, і іншых арганізацый было створана Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці».

У 2000 годзе згодна загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ДП прадпрыемства «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «БелНДКТІММП». Паводле Загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 года № 242 УП «БелНДКТІММП» увайшло ў склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню. У гэтым жа годзе УП «БелНДКТІММП» перайменавана ў Навукова-вытворчае рэспубліканскае дачыннае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванню» (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»).

Агульная характарыстыка

правіць

Дзейнасць інстытута накіравана на ўдасканаленне і навуковае суправаджэнне малочнай і мясной галін Рэспублікі Беларусь і ўключае наступныя асноўныя напрамкі:

  • распрацоўка і вытворчасць бактэрыяльных заквасак, прадуктаў для дзіцячага харчавання, а таксама харчовых дабавак функцыянальнай накіраванасці для мясной і малочнай прамысловасці;
  • распрацоўка новых відаў прадуктаў, рэсурса- і энергасберагаючых, інавацыйных і імпартазмяшчальных тэхналогій і абсталявання для вытворчасці малочнай і мясной прадукцыі;
  • распрацоўка новых тэхналогій і спосабаў санітарнай апрацоўкі тэхналагічнага абсталявання і вытворчага памяшкання;
  • распрацоўка сучасных арганізацыйна-эканамічных падыходаў і падыходаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці мясной і малочнай прамысловасці;
  • правядзенне выпрабаванняў сыру і гатовай прадукцыі па паказчыках якасці і бяспекі;
  • стандартызацыя і нармаванне ў мясной і малочнай галінах;
  • навукова-тэхналагічнае забеспячэнне мясной і малочнай прамысловасці, аказанне навукова-метадычнай і кансультацыйнай дапамогі спецыялістам прадпрыемстваў, удзел у развіцці і рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм і інш.

Дырэктары

правіць
  • Анатоль Фёдаравіч Крукаў (1986—1990)
  • Канстанцін Васільевіч Аб’едкаў (1990—1993)
  • Анатоль Максімавіч Дзмітрыеў (1993—2001)
  • Мікалай Аляксандравіч Пракоп’еў (2001—2005)
  • Аляксей Віктаравіч Меляшчэня (2005—2021)
  • Гардзей Уладзіміравіч Гусакоў (з 2021)

Літаратура

правіць


Спасылкі

правіць