Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах
навуковая ўстанова НАН Беларусі
(Пасля перасылкі з Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах)
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах — дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Bioresources |
Дата заснавання | 1922 |
Рэарганізавана | 2007 |
Тып | дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне |
Генеральны дырэктар | Аляксандр Іванавіч Чайкоўскі |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас |
![]() |
Сайт | biobel.by |
Гісторыя
правіць- 1922 — заалагічная падсекцыя Інстытута беларускай культуры
- 1928 — кафедра заалогіі і заалагічны музей Беларускай акадэміі навук
- 1932 — Інстытут біялогіі Беларускай акадэміі навук
- 1958 — Аддзел заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР
- 1980 — Інстытут заалогіі Акадэміі навук БССР[1]
- 1991 — Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- 2007 — Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах
Асноўныя кірункі даследаванняў
правіць- вывучэнне механізмаў фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах нарастання антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы;
- распрацоўка прынцыпаў і метадаў вядзення экалагічнага маніторынгу;
- навуковае абгрунтаванне развіцця і расшырэння сеткі ахоўных прыродных тэрыторый;
- вядзенне Чырвонай кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл
Вынікі даследаванняў
правіцьРаспрацаваны метадычныя асновы, прынцыпы складання і прагноз стану і дынамікі жывёльнага свету, канцэпцыя для планавання рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў найбольш значных відаў і груп паляўнічай фауны, рыбных запасаў вялікіх азёр Беларусі і ахове рэдкіх і знікаючых відаў рыб, рэканструкцыя фауны і акліматызацыя гідрабіёнтаў у падагрэтых водах энергетычных аб’ектаў, меры па барацьбе з узбуджальнікамі паразітозаў і пераносчыкамі каранцінных і асабліва небяспечных захворванняў на тэрыторыі Беларусі.
Структура
правіцьЮрыдычныя асобы
правіць- Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Структурныя адзінкі
правіць- Сектар запаведнай справы
- Сектар міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый
- Сектар маніторынгу і кадастру жывёльнага свету
- Сектар экалагічнай ацэнкі пераўтварэнняў навакольнага асяроддзя
- Лабараторыя малекулярнай заалогіі
- Лабараторыя іхтыялогіі
- Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі
- Лабараторыя гідрабіялогіі
- Лабараторыя інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб’ектаў
- Лабараторыя паразіталогіі
- Лабараторыя арніталогіі
- Лабараторыя наземных безпазваночных жывёл
- Цэнтр па інвазіўных відах
- Цэнтр даследаванняў прыроднай біяразнастайнасці
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).