Навіны Камянеччыны

«Навіны Камянеччыны» — раённая газета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, выдаецца з ліпеня 1945 года.

«Навіны Камянеччыны»
Тып газета
Заснавана 1945
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць адзін раз у тыдзень, па суботах[1]
Галоўны офіс вул. Савецкая, 11, Каменец
Тыраж 4000
Вэб-сайт kamenec.by

Гісторыя

правіць

Заснавана ў 1945 годзе органам Камянецкага райкама КП(б)Б і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных. Першапачатковая назва — «Искра».

Першы нумар выйшаў 3 ліпеня 1945 года на аднабаковым аркушы фармату А3. Слоган выдання: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся». Кошт выдання — 15 капеек. У нумары былі апублікаваны указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб узнагароджанні ордэнам „Перамогі“ Маршала Савецкага Саюза Сталіна Іосіфа Вісарыёнавіча за выключныя заслугі ў арганізацыі ўсіх узброеных сіл Савецкага Саюза і ўмелае кіраўніцтва імі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая скончылася поўнай перамогай над гітлераўскай Германіяй», «Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Сталіну Іосіфу Вісарыёнавічу», а таксама матэрыял «3 ліпеня — усенароднае беларускае свята».

У архіве рэдакцыі захаваліся толькі асобныя нумары 1945 года: № 4 (1 жніўня 1945 г.), № 5 (7 жніўня 1945 г.), № 10 (7 верасня 1945 г.), № 11 (14 верасня 1945 г.), № 12 (17 верасня 1945 г.), № 13 (24 верасня 1945 г.), № 14 (29 верасня 1945 г.), № 15 (6 кастрычніка 1945 г.).

У 1946 годзе першы нумар выйшаў 1 студзеня (адказны рэдактар — Гаронькін Г.). У № 4 ад 21 студзеня з’явіўся нумар тэлефона — 10, з № 5 ад 27 студзеня пачалі пісаць «М.Камянец» (мястэчка Камянец), а у № 7 ад 10 лютага ў газеце з’явіўся чырвоны колер у гонар выбараў.

У № 26 ад 11 ліпеня з’явілася першая інфаграфіка, словы з «ъ» пячаталіся праз апостраф, а нумар тэлефона змяніўся на 4. У № 35 ад 25 жніўня надрукавана рэклама «Кіна-тэатра» і фільма «Клятва».

З № 51 ад 20 ліпеня пачаў друкавацца тыраж выдання — 1000 асобнікаў.

У гэтым жа годзе ў № 66, 72, 78 былі апублікаваны матэрыялы пра адкрыццё ўнівермага ў Камянцы, будаўніцтва крухмалапаточнага завода, аднаўленне піларамы, будаўніцтва сушыльнага завода, будаўніцтва цаглянага завода і адкрыццё кніжнага кіёска. У № 89 з’яўляецца рэклама падпіскі на газету на 1948 год.

У 1948 годзе у № 18 ў выходных дадзеных з’явілася інфармацыя пра заказ і друкарню: заказ № 184 і «Друкарня райгазеты». У № 38 было пазначана, што рэдакцыя пераязжае на новы адрас — м. Камянец, вул. Ленінская, 12.

У № 25, 31 публікаваліся матэрыялы пра драматычны гурток у Камянецкай школе і адкрыццё гасцініцы.

Зноскі