Надзея Антонаўна Бантле
Надзея Антонаўна Бантле (10 лістапада 1851 — 30 кастрычніка 1934, Менск) — хірург, арганізатар аховы здароўя. Герой Працы (1928).
Надзея Антонаўна Бантле | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1851 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1934 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, медыцынскі адміністратар |
Узнагароды |
Герой Працы[d] (1 кастрычніка 1928) |
Біяграфія
правіцьНадзея вырасла ў сям’і з васьмёра дзяцей. Бацька, Антоні Дамінік Бантле (24 лютага 1796 — 21 студзеня 1889), аптэкар у Магілёўскай губерні.
Скончыла жаночыя медычныя курсы Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.
15 жніўня 1876, па прапанове Рыгора Мачцета , яна разам з Клушыным і Сінькевіч ачысціла кватэру Яўгеніі Барташэвіч ад кампраметуючых матэрыялаў. Праз два дні была арыштаваная ў Пецярбургу і заключана ў Петрапаўлаўскую крэпасць; вызвалена 9 кастрычніка. Прыцягвалася да дазнанні па абвінавачванні ў арганізацыі зносін з заключанымі Дома папярэдняга зняволення ў мэтах іх вызвалення[1].
У канцы мая 1877 года ў Дунайскую армію была накіравана першая група слухачак выпускнога V курсу. Удзельніца-добраахвотнік Руска-турэцкай вайны (1877—1878). Некаторы час працавала ў Наўгародскай і Саратаўскай губернях. Супрацоўнічала з нарадавольцамі, за што ў 1885 годзе была сасланая ў сяло Нікольскае ў Валагодскую губерню.
З 1885 па 1933, 48 гадоў, узначальвала Нікольскую бальніцу Каднікаўскага павета , дзе на свае грошы наладзіла вытворчасць воспеннага дэтрыту для прышчэпак дзяцей.
У 1902—1903 гадах адкрыла спецыялізаваную радзільную палату. Арганізавала дзіцячыя яслі. У 1923 годзе падчас ўспышкі туберкулёзу на Валагодчыне стала ініцыятарам правядзення медыцынскай латарэі даходы ад якой (4250 рублёў) пайшлі на барацьбу з туберкулёзам. У Нікольскім Надзея Бантле прапрацавала да 1933 года, пакуль ёй не споўнілася 79 гадоў. У 1933 годзе разам з дачкой з’ехала ў Мінск, дзе неўзабаве памерла і была пахавана на Вайсковых могілках у Мінску. Засталася ў памяці як буйны арганізатар земскай медыцыны.
Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска, Беларусь.
Узнагароды
правіць- Герой Працы (1 кастрычніка 1928)
Зноскі
- ↑ Деятели 1929, столбцы 79—80.
Спасылкі
правіць- Статья о Надежде Бантле «По велению долга и сердца», Владимир Романов, газета Вологодская Неделя № 26 (1995) 9 августа 2007
- Бюджетное учреждение здравоохранения Вологодской области «Усть-Кубинская центральная районная больница». История медицинской организации.
- Медицинский некрополь. Бантле Надежда Антоновна (10.11.1851 — 30.10.1934)
- Список объектов культурного наследия на территории Усть-Кубинского муниципального района. Мемориальные доски.Архівавана 28 жніўня 2019.
- Газета «Известия» за 3 октября 1928 года. Официальное сообщение о награждении «Герой Труда» Н. А. Бантле.
- Доклад о 25-летней деятельности врача 2-го уч. Н. А. Бантле. Журналы Кадниковского уездного земского собрания сессии 1910 года и доклады земской управы. — Кадников, 1911. — С. 92-93
- Село Никольское. Б. Соколов. Северная новь. — с. Устье, 1976.
- Бантле, Надежда : (ru) // Деятели революционного движения в России / Шилов А. А.. — Москва, 1929. — Т. 2. Семидесятые годы. — Вып. Вып. I. А — Е.