Надзея Артымовіч

беларуская паэтка ў Польшчы (1946—2023)

Надзе́я Артымо́віч (польск.: Nadzieja Artymowicz; 18 лютага 1946, Аўгустова, Бельскі павет, Польшча — 3 кастрычніка 2023, Бельск Падляскі) — беларуская паэтка ў Польшчы.

Надзея Артымовіч
польск.: Nadzieja Artymowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1946(1946-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 2023(2023-10-03) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, перакладчыца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзілася ў 1946 годзе. Дзяцінства Надзеі Артымовіч прайшло ў Бельску Падляскім, тут яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Тарашкевіча. У 1965—1967 гадах вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, у наступныя гады — беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 годзе. Пасля жыла і працавала (у тым ліку перакладчыцай) у Варшаве. Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў з 1986 года. На пенсіі Надзея Артымовіч жыла ў Бельску Падляскім. Памерла 3 кастрычніка 2023 года[1].

Творчасць правіць

Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газеце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі») у 1970 годзе. На працягу 1970—1975 гадоў тут было надрукавана 13 прапанаваных паэткай вершаў. Пачынаючы з 1976 года выйшлі новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках «Нівы», у «Беларускім календары», часопісе «Маладосць» і інш. Многія з іх тычацца працэсу духоўнай адаптацыі асоб, якія ва ўмовах індустрыялізацыі апынуліся ў віры жыцця вялікіх гарадоў; паэтэса асэнсоўвае гэта, пазбягаючы плыткага сентыменталізму і настальгіі па адыходзячай традыцыйнай вёсцы. У вершах «Мой родны горад», «Грудка зямлі», «Ёсць тое», «П’ю прагна» гучаць патрыятычныя матывы, увасабленнем якіх ёсць пакінуты родны кут, зямля дзяцінства; для іх характэрны ідэйны і эмацыйны зарад, вера і здаровы аптымізм. Значныя мастацкія вартасці выяўляе лірыка кахання (цыкл «Мы так блізка сябе»). Выразна паэтэса паказала сваю творчую манеру ў вялікім цыкле рэфлексійных вершаў «Варшаўскія пейзажы», водгук на разнастайныя праявы жыцця знайшоў тут адлюстраванне як у дыяпазоне праблем, так і ў мастацкіх сродках іх выяўлення.

Зборнікі правіць

  • «We śnie w bólu słowa» (1979)
  • «Роздумы» (1981)
  • «Сезон у белых пейзажах» (1990)
  • «З неспакойных дарог» (1993)
  • «Дзверы» (1994, разам з Алесем Разанавым)
  • «Лагодны час» (1998)
  • «Адплывае спакойнае неба» (1999)

Крыніцы правіць

  1. Памерла беларуская паэтка Надзея Артымовіч . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 3 кастрычніка 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Артымовіч Надзея . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 3 кастрычніка 2023.