Надзея Віктараўна Саўчанка

(Пасля перасылкі з Надзея Саўчанка)

Надзе́я Ві́ктараўна Са́ўчанка (укр.: Надія Вікторівна Савченко; нар. 11 мая 1981, Кіеў) — украінскі вайсковец, палітык. Герой Украіны[2][3].

Надзея Віктараўна Саўчанка
укр.: Надія Вікторівна Савченко
Псеўданімы Куля
Дата нараджэння 11 мая 1981
Месца нараджэння
Кіеў, УССР
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Адукацыя
Партыя пазафракцыйны дэпутат[1]
Член у
Род дзейнасці палітык
Узнагароды
Герой Украіны
Герой Украіны
Ордэн «За мужнасць» (крыж)
Удзельнік
freesavchenko.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Служыла як штурман-аператар верталёту Мі-24 16-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі Сухапутных войск Узброеных Сіл Украіны ў чыне капітана. Прымала ўдзел у баявых дзеяннях добраахвотнікаў на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе. У пачатку ліпеня была захоплена прарасійскімі сепаратыстамі, змешчана пад варту і вывезена на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Ёй інкрымінаваны тры эпізоды: дапамога «ў забойстве расійскіх журналістаў», «незаконнае перасячэнне граніцы» Расіі і замах на забойства пяці чалавек[4].

Рашэннем ПЦ «Мемарыял» Надзея Саўчанка прызнана палітычным вязнем. Была абрана Народным дэпутатам Украіны 8-га склікання, дэлегат у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы[5]. 2 сакавіка 2015 Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка надаў Надзеі Саўчанка званне Героя Украіны.

У расійскай турме Надзея Саўчанка неаднаразова трымала галадоўку ў знак пратэсту. У сакавіку 2016 года каля 300 дзеячаў навукі, культуры, бізнесу з розных краін падпісалі зварот у абарону Надзеі Саўчанка, звернуты да еўрапейскіх лідараў[6].

У Расіі над Надзеяй Саўчанка пачаўся суд. 22 сакавіка 2016 Данецкі суд Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі прысудзіў Надзею Саўчанка да 22 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 30 тысяч расійскіх рублёў (суд таксама залічыў у тэрмін яе знаходжанне пад вартай з 30 чэрвеня 2014).

22 красавіка 2016 прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ў часе размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным была дасягнутая дамоўленасць аб папярэднім тэрміне вяртання Надзеі Саўчанка на радзіму на працягу некалькіх тыдняў. 25 мая Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Надзеі Саўчанка, і яна вярнулася ва Украіну (у той жа час украінскі прэзідэнт памілаваў расіян Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава).

23 сакавіка 2018 года Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў узяць пад варту народнага дэпутата Надзею Саўчанка па падазрэнні ў спробе тэрарыстычнага акту, падрыхтоўцы забойства прэзідэнта і іншых першых асоб дзяржавы, незаконнай перавозцы зброї. 16 красавіка 2019 года яна вызвалена з-пад варты рашэннем суда, паколькі зышоў тэрмін меры стрымання[7].

Выявы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць