Надзя Каманэчы
Надзя Каманэчы (рум.: Nadia Elena Comăneci; 12 лістапада 1961, Румынія) — знакамітая румынская спартсменка (спартыўная гімнастыка), пяціразовая алімпійская чэмпіёнка.
Надзя Каманэчы | |
---|---|
рум.: Nadia Comăneci | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | рум.: Nadia Comăneci |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
12 лістапада 1961[1][2] (63 гады) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1971 — 1981 |
Трэнер | Béla Károlyi[d] |
Рост | 163 см |
Вага | 60 кг |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спартыўныя дасягненні
правіць- Чэмпіёнка XXI алімпійскіх гульняў (асабістае першынство, практыкаванні на паралельных брусах, бервяне), сярэбраны і бронзавы прызёр (г. Манрэаль, Канада, 1976).
- Чэмпіёнка свету 1978, 1979.
- Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на паралельных брусах і бервяне, сярэбраны прызёр у вольных практыкаваннях (1975).
- Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве, практыкаваннях на паралельных брусах, сярэбраны прызёр у апорным скачку (1977).
- Чэмпіёнка Еўропы ў асабістым першынстве (1979).
Біяграфія
правіцьПакінула спорт у 1981 годзе. У лістападзе 1989 года (незадоўга да рэвалюцыі ў Румыніі) разам з групай іншых маладых людзей бегла з Румыніі ў Венгрыю і затым эмігравала ў ЗША. З 1989 года пастаянна жыве ў ЗША. Надзя Каманэчы атрымала амерыканскае грамадзянства толькі ў 2001 годзе, аднак таксама захавала румынскае.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Nadia Comaneci // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ WHERE ARE THEY NOW – NADIA COMĂNECI
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 608 с.: іл.