Назар (амулет)
Назар (турэцк.: nazar boncuğu) або вока Фатымы — амулет, які павінен абараняць ад «злога вока».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/Nazar_boncu%C4%9Fu_tailfin.jpg/150px-Nazar_boncu%C4%9Fu_tailfin.jpg)
Вырабляецца найчасцей са шкла, мае форму кроплі сіняга колеру з намаляванымі на ёй канцэнтрычнымі кругамі белага, блакітнага і цёмна-сіняга колеру.