Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі — тытул прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы.
Поўны тытул зараз (2008) Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Ён быў прыняты ў 1943 годзе пры абранні патрыярхам Сергія (Страгародскага).
Патрыярства заснавана ў Маскве ў 1589 годзе: першым Патрыярхам стаў Іоў. Скасавана ў 1721 годзе; адноўлена рашэннем Памеснага Сабора Расійскай Царквы 28 кастрычніка (10 лістапада) 1917 года.
Спіс Патрыярхаў Маскоўскіх:
- Іоў (1589—1605)
- Гермаген (1606—1612)
- Філарэт (1619—1633)
- Іасаф I (1634—1640)
- Іосіф (1642—1652)
- Нікан (1652—1666)
- Іасаф II (1667—1672)
- Піцірым (1672—1673)
- Іаакім (1674—1690)
- Адрыян (1690—1700)
- Ціхан (1917—1925)
- Сергій (1943—1944)
- Аляксій I (1945—1970)
- Пімен (1971—1990)
- Аляксій II (1990—2008)
- Кірыл (з 2009)
Паводле дзеючага Статуту ад 2000 года, сан Патрыярха з’яўляецца пажыццёвым; права суду над Патрыярхам і нізлажэння яго, роўна як і рашэнне пытання аб яго сыходзе на пакой, належыць Архірэйскаму сабору. У перыяд вакансіі Патрыяршай кафедры Свяшчэнны сінод абірае з ліку сваіх сталых членаў Месцаблюсціцеля Патрыяршага Прастолу. «Не пазней шасці месяцаў па вызваленні Патрыяршага Пасаду Месцаблюсціцель і Свячшэнны сінод… склікаюць Памесны сабор для абрання новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі». Кандыдат у Патрыярхі павінен быць архірэем РПЦ не маладзей за 40 гадоў, мець «вышэйшую багаслоўскую адукацыю, дастатковы досвед епархіяльнага кіравання». Працэдура абрання Патрыярха Статутам не дэталізаваная; «працэдуру абрання ўсталёўвае Свячшэнны Сінод».
Патрыярх уступае ў сан падчас адмысловай урачыстай цырымоніі — інтранізацыі, якая праводзіцца праз некалькі дзён пасля абрання.