Нампхо (кар. 남포, 南浦) — партовы горад у правінцыі Пхёнан-Намдо, КНДР. Аванпорт Пхеньяна на Жоўтым моры. Нампхо быў горадам прамога падпарадкавання (Чыкхальсі, кар.: 직할시) з 1980 да 2004 года, аднак цяпер ён з’яўляецца часткай правінцыі Пхёнан-Намдо.

Горад
Нампхо
кар.: 남포특급시
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 1 180 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 366 815 чал. (2008)[1]
Нампхо на карце КНДР
Нампхо (Паўночная Карэя)
Нампхо
Нампхо (Паўночная Карэя)
Нампхо

Горад знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад Пхеньяна, у вусці ракі Тэданган. У горадзе маецца развітая прамысловасць, створаная дзякуючы значным дзяржаўным інвестыцыям. Нампхо з’яўляецца цэнтрам суднабудаўнічай прамысловасці КНДР.

Гісторыя правіць

Калісьці гэта месца было маленькай рыбацкай вёскай. У 1897 годзе горад стаў адкрытым для замежнай гандлю. Нампхо стаў развівацца як сучасны порт пасля аднаўлення карэйскай незалежнасці ў 1945 годзе.

Геаграфія правіць

Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Тэданган, за 15 км на ўсход ад вусця. Хоць гэта месца мае кантынентальны клімат і раўнінны рэльеф, сельская гаспадарка ў раёне Нампхо абмежавана з-за малой колькасці ападкаў і недахопу вады.

Клімат правіць

  • Сярэднегадавая тэмпература паветра — 10,9 °C
  • Адносная вільготнасць паветра — 72,7 %
  • Сярэдняя хуткасць ветру — 2,7 м/с
Клімат Нампхо
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдняя тэмпература, °C −4,9 −2,3 3,3 10,5 16,3 20,9 23,9 24,5 19,9 13,5 5,4 −1,5 10,9

Эканоміка правіць

Прамысловасць Нампхо — суднабудаванне, каляровая металургія, машынабудаванне, шкляныя і тэкстыльныя прадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, рыбалоўства.

Транспарт правіць

Нампхо злучаны з Пхеньянам чыгункай і аўтамабільнай трасай. Васьмікіламетровая дамба горада мае тры шлюзавыя камеры, якія дазваляюць прапускаць судны памерам да 50 000 тон. Порт мае сучасную інфраструктуру і можа прымаць судны да 20 000 тон. Падчас зімы гавань замярзае. Нампхо з’яўляецца варотамі Пхеньяна ў Жоўтае мора.

Раней, у 1982—2009 гадах, дзейнічала тралейбусная сістэма[2].

Помнікі правіць

«Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі.

Галерэя правіць

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. 2008 North Korean census
  2. Нампхо — TransPhoto. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2017.
  3. https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/

Спасылкі правіць