Нандадэві — другая па вышыні гара Індыі і найвышэйшая з цалкам размешчаных на тэрыторыі краіны (Канчэнджанга размяшчаецца на мяжы з Непалам), 23-я па вышыні вяршыня свету. Вышыня гары над узроўнем мора — 7816 м, да 1808 года лічылася найвышэйшай вяршыняй свету, саступіўшы першынство Дхаўлагіры. Другая, усходняя, ​​вяршыня размешчана на вышыні 7434 м.

Нандадэві
хіндзі नन्दा देवी पर्वत
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня7 816 м
Адносная вышыня3 139 м
Першае ўзыходжанне29 жніўня 1936 года, Біл Тыльман і Наэль Одэл 
Размяшчэнне
30°22′26″ пн. ш. 79°58′15″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнУтаракханд
Горная сістэмаГімалаі 
Нандадэві (Індыя)
Нандадэві
Нандадэві
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае важнае рэлігійнае значэнне, у яе падножжа праводзяцца фестывалі.

Першае ўзыходжанне зарэгістравана ў 1936 годзе, на ўсходняй вяршыні — ў 1939 годзе. У 1951 годзе на ўсходнюю вяршыню Нандадэві ў складзе французскай экспедыцыі падняўся будучы першаўзыходжальнік на Эверэст Тэнцынг Норгэй. У 1976 годзе сумесная экспедыцыя японскіх і індыйскіх альпіністаў ажыццявіла першы паспяховы траверс двух вяршыняў Нандадэві.