Наньсыху
Наньсыху (кіт. спр. 南四湖, піньінь Nánsì hú, літаральна: «Паўднёвыя чатыры возера») — найбуйнейшы прэснаводны вадаём Паўночнага Кітая. Ён працягнуўся на 120 км з поўначы на поўдзень і на 25 км з захаду на ўсход, і мае плошчу 1266 км².
Наньсыху | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Рэгіён | Шаньдун і Цзянсу |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадаём Наньсыху размешчаны на мяжы правінцый Шаньдун і Цзянсу, і са старажытных часоў адыгрывае вельмі важную ролю ў эканоміцы краіны, бо праз яго праходзіць Вялікі канал Кітая. Наньсыху першапачаткова складаўся з чатырох асобных азёр:
- Вэйшаньху (кіт. спр. 微山湖, піньінь Wēishān hú)
- Душаньху (кіт. спр. 独山湖, піньінь Dúshān hú)
- Наньянху (кіт. спр. 南阳湖, піньінь Nányáng hú)
- Чжааянху (кіт. спр. 昭阳湖, піньінь Zhāoyáng hú)
У 1960-х гадах у выніку меліярацыйных работ чатыры асобных возера сталі адзіным вадаёмам.
Зноскі