Нарвежскі лес
«Нарвежскі лес» (яп.: ノルウェイの森 Норувэй но морі) — раман 1987 года японскага пісьменніка Харукі Муракамі. Назва рамана — устояны пераклад на японскі назвы песні «Бітлз» Norwegian Wood.
Нарвежскі лес | |
---|---|
яп.: ノルウェイの森 | |
Жанр | любоўны раман[d] |
Аўтар | Харукі Муракамі |
Мова арыгінала | японская мова |
Дата напісання | 1987 |
Дата першай публікацыі | 4 верасня 1987 і 1987 |
Выдавецтва | Kodansha[d] |
Папярэдні | Hard-Boiled Wonderland and the End of the World[d] |
Наступны | Dance Dance Dance[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРаман расказвае аб складаных чалавечых лёсах у Японіі другой паловы XX стагоддзя. Гэты раман перш за ўсё падымае пытанні страты чалавека[1]. Галоўны герой і апавядальнік — Таару Ватанабэ, які памятае свае былыя дні ў якасці студэнта Такійскага універсітэта[2]. З дапамогай яго ўспамінаў чытач знаёміцца з развіццём яго адносін з дзвюма зусім рознымі дзяўчатамі — выдатнай, але псіхалагічна траўміраванай Наака, і эмацыйнай, жывой Мідоры[3].
Дзеянне адбываецца ў Токіа 1960-х гадоў, калі японскія студэнты разам са студэнтамі з усяго свету пратэставалі супраць ўстаноўленага парадку[4].
Назва рамана
правіцьАрыгінальнае назва рамана гучыць як «Норувэй-но моры», гэта — устояны пераклад на японскі адной з песень «Бітлз» — «Norwegian Wood (This Bird Has Flown)», напісанай Джонам Ленанам і Полам Макартні. Гэтая песня часта згадваецца ў рамане ў якасці любімай кампазіцыі Наака. Тэма і вобразы лесу таксама прысутнічаюць у кнізе.
Экранізацыя
правіцьУ 2010 годзе рэжысёр Чан Ань Хунг экранізаваў раман «Нарвежскі лес». Упершыню фільм быў паказаны на Венецыянскім кінафестывалі. У Расіі «Нарвежская лес» быў паказаны ў абмежаваным пракаце з 16 снежня 2010 года.
Заўвагі
правіць- ↑ Bauer, Justin. This Bird Has Flown(недаступная спасылка). Philadelphia City Paper (5 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2005. Праверана 20 снежня 2008.
- ↑ Poole, Steve. Tunnel vision(недаступная спасылка). The Guardian (27 мая 2000). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011. Праверана 20 снежня 2008.
- ↑ Lindquist, Mark. Japanese author's focus, flavor appeal to younger interests(недаступная спасылка). Seattle Times (3 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 20 снежня 2008.
- ↑ Houpt, Simon. The loneliness of the long-distance writer(недаступная спасылка). Globe and Mail (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2008. Праверана 20 снежня 2008.