Нарманскі шлем
Нарманскі шлем — тып еўрапейскага шлема. Шырока ўжываўся ў Еўропе ў X—XIII ст. Агульнапрынятая назва «нарманскі» з'яўляецца не цалкам дакладнай, таму што ў Скандынавіі падобных шлемаў не знойдзена (Гл. таксама каркасны шлем). Аднак на дыване з Байо ўсе воіны выяўленыя менавіта ў іх, адсюль назва. Найстарэйшы захаваны ўзор — шлем князя Чэхіі Вацлава (X ст.).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/He%C5%82m_normandzki-MHK.jpg/220px-He%C5%82m_normandzki-MHK.jpg)
Канструкцыя металічная, паўсферычная, сфераканічная або яйкападобная формы, часта з плоскім наноснікам. Ва некаторых варыянтах да шлема магла далучацца барміца або хаўберк. У Еўропу трапілі з Усходу, магчыма, праз землі Русі[1]. Большасць нарманских шлемаў скляпаныя з некалькіх пласцін, але з XII ст. сустракаліся і маналітныя.
Зноскі
- ↑ На думку Кірпічнікава.
Літаратура
правіць- Кирпичников А. Н., «Древнерусское оружие. Выпуск 3. Доспех, комплекс боевых средств IX—XIII вв.», Издательство «Наука», 1971.
- В. Бехайм, «Энциклопедия оружия (Руководство по оружиеведению. Оружейное дело в его историческом развитии от начала средних веков до конца XVIII в.)».