Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў БССР

Наро́дны камісарыя́т па спра́вах нацыяна́льнасцяў Белару́скай ССР быў утвораны ў сакавіку 1921, але ўжо ў наступным годзе быў скасаваны.

Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў БССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 10 сакавіка 1921
Дата скасавання 13 студзеня 1922
Вышэйшае ведамства Савет Народных Камісараў БССР

На III з’ездзе КП(б)Б, які адбыўся 22–26 лістапада 1920 года, было вырашана, каб у склад дзяржаўных устаноў і органаў улады рэспублікі ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражывалі на яе тэрыторыі. З’езд таксама выказаўся за тое, што ўсе органы ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, таму на ўзор РСФСР быў утвораны Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў БССР, які праіснаваў нядоўга і рашэннем ЦБ КП(б)Б ад 13 студзеня 1922 года быў ліквідаваны[1].

Народным камісарам па справах нацыянальнасцяў быў прызначаны Макс Навумавіч Кіпер, членамі калегіі Славінскі і Жылуновіч[2].

Зноскі

Спасылкі правіць