Народны камісарыят замежных спраў БССР

Наро́дны камісарыя́т заме́жных спраў Белару́скай ССР быў ўтвораны 24 сакавіка 1944 года згодна з Законам БССР «Аб утварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў БССР»[1]. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў БССР.

Народны камісарыят замежных спраў Беларускай ССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 24 сакавіка 1944
Папярэднія ведамствы Камісарыят па замежных справах БССР (з 1919)
Наркамат замежных спраў Літбел ССР (з 1920)
Народны камісарыят па замежных справах БССР (1920—1923)
Дата скасавання 26 сакавіка 1946
Заменена на Міністэрства замежных спраў БССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Народны камісарыят замежных спраў СССР
Вышэйшае ведамства Савет Народных Камісараў БССР

Гісторыя правіць

Міжнародна-палітычны статус Беларусі пасля Другой сусветнай вайны змяніўся. 1 лютага 1944 года, напярэдадні канферэнцыі ў Думбартум-Оксе, дзе планавалася абмеркаваць праект Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога ўсе саюзныя рэспублікі атрымалі права ўступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дагаворы і абменьвацца консульскімі і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сакавіку 1944 года быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў Беларусі. Першым міністрам стаў Кузьма Кісялёў. З усіх саюзных рэспублік толькі Беларусь і Украіна сталі членамі ААН, улічваючы іх уклад у разгром фашызму і велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. 26 чэрвеня 1945 года БССР разам з іншымі 50 дзяржавамі падпісала Статут ААН, ратыфікаваны Вярхоўным Саветам БССР 30 жніўня 1945 года.

Наркамы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). В 3 ч. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 123.