Нарушова (курганны могільнік)

Нарушова — курганны могільнік каля вёскі Нарушова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,8 км на ўсход ад вёскі, на доўгай высокай градзе.

Апісанне правіць

17 насыпаў вышынёй 0,8-1,3 м, дыяметрам 6-10 м. Адзін курган за 200 м на ўсход ад асноўнага могільніка. Выявіў Ф. В. Пакроўскі ў канцы XIX стагоддзя. У 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч раскапалі насып, пад якім на грунце знойдзены 3 шкілеты. Абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц. Належыць полацкім крывічам, датуецца XI-XII стагоддзямі.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Спасылкі правіць