Насельніцтва Рэспублікі Сербскай

Насельніцтва Рэспублікі Сербскай складаюць галоўным чынам сербы. Апроч іх у Рэспубліцы жывуць баснійскія мусульмане, харваты і інш.

Общие данные правіць

Этнічны склад, улучаючы ўнутрана перасунутых асоб
Год Сербы  % Баснійцы  % Харваты  % Іншыя  % Усяго
1991 869 854 55,43 440 746 28,08 144 238 9,19 114 494 7,30 1 569 332
1996 1 427 912 96,8 32 344 2,2 15 028 1,0 4 0,0 1 475 288
2006 1 267 000 88 127 000 8 58 000 4 7 0,0 1 439 673
Заўвага 1: «Іншыя» меншасці з Былой Югаславіі
Заўвага 2: дадзеныя на 2006 год

Паводле ацэнак 2010 года колькасць насельніцтва склала 1 433 038 жыхароў[1]. Такім чынам, яна зменшылася на 2141 чалавека ў параўнанні з 2009 годам. Адной з прычын скарачэння насельніцтва стаў адмоўны натуральны прырост. Лік нованароджаных скараціўся на 4,3%. Сярэдні ўзрост маці, якая нараджае першае дзіця, склаў 25,9 гадоў. Сярэдні век кабет, якія нараджаюць, павялічыўся на 1 год і склаў 27,7 гадоў, аднак з'яўляецца найменшым сярод краін рэгіёна. 85% дзяцей нараджаюцца ў зарэгістраваным шлюбе. Дзіцячая смяротнасць складае 4 на 1000. Сярод краін рэгіёна дадзены паказнік ніжэй толькі ў Славеніі[1].

Смяротнасць у параўнанні з 2009 годам зменшылася на 1,9%. Сярэдняя працягласць жыцця — 72,1 года. У сярэднім, кабеты ў РС жывуць на 5 гадоў даўжэй мужчын[1].

З 2007 года змяншаецца колькасць складзеных шлюбаў. На тысячу жыхароў у сярэднім даводзіцца 4 новыя шлюбы. У 2010 годзе самым старым жаніхом стаў 90-гадовы мужчына, а нявестай — 85-гадовая кабета. Сярэдні ўзрост нявестаў — 27,4 гадоў, узрост першага шлюбу — 25,9 гадоў. Сярэдні ўзрост жаніхоў — 31 год, а ўзрост першага шлюбу — 29,2 гадоў[1].

Значным фактарам у дэмаграфіі Рэспублікі Сербскай з'яўляюцца міграцыі. Прыкладна палову з унутраных міграцый складаюць перасоўванні паміж Рэспублікай Сербскай і Федэрацыяй Босніі і Герцагавіны. Траціна міграцый даводзіцца на перасоўванні паміж абшчынамі Рэспублікі[1]. Міграцыям найболей схільныя жыхары ва ўзросце 20-29 гадоў. Большая частка — кабеты. Тым часам як сярод мігрантаў старэй 30 гадоў пераважаюць мужчыны[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г д е Статистика РС за 2011 год (серб.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 15 лістапада 2012.