Наступленне пад Лос-Бласкесам

Наступленне пад Лос-Бласкесам — лакальная аперацыя, праведзеная сіламі Паўднёвай арміі нацыяналістаў пад камандаваннем генерала Гансала Кейпа дэ Льяна ў чэрвені 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У выніку паспяховага наступлення быў зрэзаны выступ Лос-БласкесВальсекілья.

Наступленне пад Лос-Бласкесам
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 14—20 чэрвеня 1938
Месца Лос-Бласкес, Кордава, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Рыкарда Бурылья Гансала Кейпа дэ Льяна
Сілы бакоў
5 дывізій 4 брыгады першапачаткова, 2 брыгады і 1 дывізія падмацавання
Страты
невядома невядома

Сітуацыя

правіць

Выступ Лос-Бласкес—Вальсекілья на эстрэмадурскім фронце быў утвораны з часу контрнаступлення рэспубліканцаў у красавіку 1937 года. У ім знаходзіліся тры гарады правінцыі Кордава (Вальсекілья, Ла-Гранхуэла і Лос-Бласкес) і адзін — правінцыі Бадахос (Пераледа-дэль-Саусеха). Франкісты шмат разоў беспаспяхова спрабавалі зрэзаць яго. У чэрвені 1938 г. Гансала Кейпа дэ Льяна, камандуючы Паўднёвай арміяй нацыяналістаў, вырашыў правесці тут аперацыю. Яго план складаўся ў тым, каб прарваць фронт у цэнтры выступу каля пагорка Навара, наперадзе Лос-Бласкеса.

Сілы бакоў

правіць

Для аперацыі нацыяналісты задзейнічалі ўдвая больш войскаў, чым было ў рэспубліканцаў: на левым флангу знаходзілася ўзмоцненая 102-я дывізія, а на правым — 112-я. Іншыя (21-я, 24-я і 22-я) павінны былі падтрымліваць наступленне. З рэспубліканскіх войскаў у выступе на захад ад Зухара, абараняючы Пераледу, знаходзілася 91-я брыгада (з 37-й дывізіі). На ўсход ад Зухара, гэта значыць перад Лос-Бласкесам, ад пагорка Навара да ракі Зухар знаходзілася 103-я брыгада (з 38-й дывізіі). Далей на ўсход 88-я брыгада абараняла пазіцыі паміж Лос-Бласкесам і Ла-Гранхуэлай. 115-я брыгада знаходзілася на крайнім левым флангу.

Ход баёў

правіць

Аперацыя пачалася раніцай 14 чэрвеня 1938 года нечакана для рэспубліканцаў. Вызначыўшы раку Зухар у якасці левай мяжы наступлення, франкісты прасунуліся праз шырокую прастору, якая цягнулася ад Зухара да Сьера-Граны. Яны хутка зламалі рэспубліканскія пазіцыі. Толькі ў першы дзень наступлення нацыяналісты занялі пагорак Навара, затым горад Лос-Бласкес і размешчаны на поўнач масіў пагоркаў.

15 чэрвеня наступленне ў пагорыстай мясцовасці, утворанай невялікімі гарамі, застапарылася, таму 16 чэрвеня было пераведзена на правы фланг, на гарады Ла-Гранхуэла і Вальсекілья, якія былі неўзабаве заняты нацыяналістамі.

18 чэрвеня пачалося наступленне на левым флангу, на захад ад Зухара. 102-я дывізія заняла пагоркі, а таксама праходы Урака і Кастуэра, перарэзаўшы дарогу з Пераледы ў Мантэрубіа і Саламеа-дэ-ла-Серэна, тым самым атачыўшы Пераледу з поўначы. У гэты ж час 24-я дывізія атакавала паўднёвей горада, які, у сваю чаргу, быў заняты 21-й дывізіяй. Часці гэтай дывізіі таксама захапілі праход Азуага.

Рэспубліканскія войскі, не здолеўшы акрыяць ад першапачатковага прарыву на фронце, апынуліся ў цяжкім становішчы. Камандаванне хутка накіравала 148-ю брыгаду з рэзерву Андалузскай арміі і 10-ю дывізію з Мадрыда. Прыбыла таксама ў якасці падмацавання 12-я штурмавая брыгада. З гэтымі сіламі і двума дывізіямі сектара палкоўнік Рыкарда Бурылья, камандуючы эстрэмадурскай арміяй Рэспублікі, 19 і 20 чэрвеня контратакаваў пагоркі Ла-Антыгуа і Кансіна (на поўнач ад Пеньяроі), але беспаспяхова.

Вынікі

правіць

19 чэрвеня войскі нацыяналістаў занялі пагоркі на крайнім левым флангу наступлення і спынілі аперацыю. План дэ Льяна быў выкананы, і выступ быў зрэзаны, а лінія фронту выпрастана.

Спасылкі

правіць
  • Ofensiva republicana en el frente extremeño en la zona de Rena (Badajoz), y operaciones del Ejército de Queipo para reforzar la línea del Alto Zújar [1]