Наталля Іванаўна Кобрынская

Натáлля Івáнаўна Кóбрынская (укр.: Наталія Іванівна Кобринська; 8 чэрвеня 1855, в. Белелуя, Сняцінскі павет, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстрыйская імперыя — 20 студзеня 1920, Балэхіў, Далінскі павет, Польшча) — украінская пісьменьніца, выдавец, феміністка, арганізатар жаночага руху ва Украіне[4].

Наталля Іванаўна Кобрынская
Kobrinska.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1855(1855-06-08)[1][2] ці 8 чэрвеня 1851(1851-06-08)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 1920(1920-01-22)[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ivan Ozarkevych[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, актывіст за права жанчын, рэдактар
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Наталля Кобрынская нарадзілася ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Бацька пісьменніцы святар Іван Азаркевіч (1826—1903) — дэпутат Галіцкага сойму і аўстрыйскага парламенту (рэйхсрату), грамадскі дзеяч, пісаў вершы. Маці — Акунеўская Тэафілія (прадстаўніца старажытнаўкраінскага роду Акунеўскіх). Стрыечнай сястрой Наталлі была урач, феміністка і грамадская дзяячка Сафія Акунеўская.

Памерла 22 студзеня 1920 года ў Балэхіве ад тыфу.

Фемінісцкая дзейнасцьПравіць

Наталля Кобрынская стаяла ля вытокаў украінскага фемінізму.

У 1883 годзе з’явілася апавяданне «Шумінська» (пазней названая «Дух часу»), а праз год — аповесць «Задля кусника хліба». Тады Наталля Кобрынская зразумела, што мэтай яе жыцця з’яўляецца рэалізацыя фемінісцкіх ідэй праз літаратурныя творы. Іван Франко неаднаразова падкрэсліваў, што яе публіцыстычныя творы не могуць служыць развіццю жаночага духу так эфектыўна, як яе мастацкія творы[5].

У 1884 годзе ў Станіслававе выступіла з ініцыятывай заснавання першай украінскай жаночай арганізацыі «Товариство руських жінок»[6].

У чэрвені 1887 года Наталля Кобрынская і Алена Пчолка падрыхтавалі і выдалі альманах «Першы вянок» — анталогію жаночай творчасці, якую збіралі і выдавалі жанчыны. «Першы вянок» заклаў асновы для развіцця жаночых часопісаў, якія рэдагавалі і выдавалі ўдзельніцы такіх гурткоў. На старонках альманаху публікаваліся фемінісцкія артыкулы Кобрынскай: «Про рух жіночий в новійших часах», «Руське жіноцтво в Галичині в наших часах», «Замужня жінка середньої верстви», «Про первісну ціль Товариства руських жінок в Станіславові»[7]. Наталля Кобрынская вяла актыўную грамадскую дзейнасць, арганізоўвала збор подпісаў за права жанчын на навучанне ва ўніверсітэтах і гімназіях. На Галіцкі сойм быў вынесены шэраг яе патрабаванняў і прапаноў аб абароне правоў сялянаў.

З 1893 па 1896 год Наталля Кобрынская займалася выдавецкай справай. У яе выдавецтве «Жіноча справа» выходзяць тры кнігі альманаху «Наша доля»[8].

ТворчасцьПравіць

Друкавацца пачала ў 1883 годзе. Асноўныя зборнікі апавяданняў: «Ядзя і Катруся» (1890), «Дух часу» (1898), «Казки» (1904). У творчасці галоўную ўвагу прысвяціла трагічнаму лёсу жанчыны, яе залежнасці. У мастацкіх і публіцыстычных тэкстах яна адлюстроўвала два супрацьлеглыя светы — збяднелую галіцкую вёску і багатую шляхту («Ядзя і Катруся»), апісвала абуджэнне ўкраінскай нацыянальнай свядомасці («Виборець»), народныя звычаі і павер’і («Рожа», «Чортище»), падзеі і жахі Першай сусветнай вайны («Полишений», «Свічка горить», «Каліка», «На цвинтарі»)[9].

ТворыПравіць

  • Кобринська Н. Виборець / Наталя Кобринська. — Київ: Рух, 1926. — 44 с.
  • Кобринська Н. Оповідання / Наталя Кобринська; ред. й передм. А. Березинського. — Харків: Рух, 1929. — 425, 7 с.
  • Вибрані оповідання / Н. І. Кобринська. — Львів: Книж.-журн. вид-во, 1954. — 214 с.
  • Вибрані твори / Н. І. Кобринська. — К.: Держ. Вид-во худож. л-ри, 1958. — 417 с.
  • Вибрані твори / Н. І. Кобринська. — К.: Дніпро, 1980. — 446 с.
  • Дух часу: Оповідання, повість / Н. І. Кобринська. — Львів: Каменяр, 1990. — 352 с.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Енциклопедія історії УкраїниНаукова думка, 2003. — ISBN 966-00-0632-2
  2. 2,0 2,1 WeChangEd
  3. (unspecified title) Праверана 19 ліпеня 2020.
  4. Гундорова Т. І. Кобринська Наталія Іванівна // Енциклопедія сучасної України: у 30 т. / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: [б. в.], 2013. — Т. 13: Киї — Кок. — С. 422. — ISBN 978-966-02-6814-2.
  5. Гупало С. Феміністка // Дзеркало тижня. — № 9. — 8 березня 2008.
  6. Віра Агеєва, Ірина Борисюк, Оксана Пашко, Олена Пелешенко, Ольга Полюхович, Оксана Щур. Бунтарки: нові жінки і модерна нація. — Київ, 2020. — 368 с. — ISBN 978-617-7622-21-4.
  7. Жовтуля І. Від літератури до фемінізму / І.Жовтуля // Сучасність, 2002. — № 11. — С. 84-89.
  8. Погребенник Ф. Три фотопортрети Наталії Кобринської // Сл. І час. — 1995. — № 5/6. — С. 31-32.
  9. Кізченко В. І. Кобринська Наталія Іванівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2007. — Т. 4: Ка — Ком. — С. 373. — 528 с.: іл. — ISBN 978-966-00-0692-8.