Наталля Аляксандраўна Поляк

Наталля Аляксандраўна Поляк (нар. 1979, г. Слуцк) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі дысідэнцкага пытання ў Беларусі ў XVII—XVIII ст. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2013)[1].

Наталля Аляксандраўна Поляк
Дата нараджэння 1979
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1979 годзе ў Слуцку[1].

У 2001 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ, пасля магістратуру БДУ, у 2006 годзе — аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2007 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дысідэнцкае пытанне на Беларусі ў кантэксце міжнародных адносін (1660—1768 гг.)»[1].

З 2009 года дацэнт кафедры філасофіі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: канфесійная гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай, узаемаадносіны хрысціянскіх канфесій і еўрапейскі кантэкст беларускага рэлігійнага фактару ў XVII—XVIII стагоддзях[1].

Бібліяграфія правіць

  • Рэлігія на землях Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дапаможнік. Мінск, 2017.
  • История белорусской культуры: своеобразие культурного типа: пособие. Минск, 2013.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць