Наталля Віктараўна Манько
Наталля Віктараўна Манько (нар. 26 ліпеня 1956, в. Цецеравец, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Наталля Віктараўна Манько | |
---|---|
Нараджэнне |
26 ліпеня 1956 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 26 ліпеня 1956 года ў в. Цецеравец Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.
Працавала старшым бухгалтарам групы зводнага ўліку, эканамістам-бухгалтарам Брэсцкага абласнога вытворчага аб’яднання хлебапрадуктаў, старшым бухгалтарам, старшым эканамістам-бухгалтарам, галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па эканоміцы, бухгалтарскаму ўліку і кантролю Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў, намеснікам дырэктара па эканоміцы, бухгалтарскаму ўліку і кантролю, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавічхлебапрадукт».
Выбіралася дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Святой прападобнай Ефрасінні Полацкай. Удастоена ганаровага звання «Чалавек года „Баранавічы-2004“». Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2009» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва»[2].
Зноскі
- ↑ Манько Наталия Викторовна(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання