Наталля Віктараўна Чорная
Наталля Віктараўна Чорная (нар. 24 верасня 1959, Калінінград, Расія) — беларуская спецыялістка ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2007), прафесар (2010).
Наталля Віктараўна Чорная | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2007) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія цэлюлозна-папяровай вытворчасці», 1981; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (дактарантура, 2007).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1982, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар, з 2008 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: энерга-, рэсурсазберажэнне і імпартазамяшчальныя тэхналогіі клееных відаў паперы і кардону з выкарыстаннем у іх кампазіцыі нейтральных і высокасмаляных гідрадысперсій, мадыфікаванай каніфолі і функцыянальных дабавак; удасканаленне тэарэтычных асноў калоідна-хімічных узаемадзеянняў кампанентаў папяровай масы, яе праклейка і напаўненне на аснове гетэраадагуляцыі; экалагічна бяспечныя тэхналогіі неабеленай і беленай цэлюлозы.
Узнагароды
правіцьГраматы канцэрна «Беллеспаперпрам» (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005).
Бібліяграфія
правіць- Проклейка бумаги и картона гидродисперсиями модифицированной канифоли в режиме гетероадагуляции пептизированных частиц : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 06.06.2007 : утверждена 28.11.2007 / Черная Наталья Викторовна. — Минск, 2007.
Зноскі
Літаратура
правіць- Чорная Наталля Віктараўна // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 88.