Наталля Анатолеўна Хершэ (народж. Касьян, 20 кастрычніка 1969, Орша) — беларуская грамадска-палітычная актывістка, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі; палітычная зняволеная.

Наталля Хершэ
Род дзейнасці палітычны вязень
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1969(1969-10-20) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1969 годзе ў Оршы. У Аршанскім тэхналагічным тэхнікуме атрымала спецыяльнасць бухгалтара. Пасля паехала вучыцца ў БДЭУ. З дыпломам эканаміста вярнулася ў родны горад і ўладкавалася ва ўпраўленне сацыяльнай абароны райвыканкама. Там жа яна выйшла замуж, у шлюбе нарадзілася двое дзяцей. Другім мужам стаў швейцарац Бруна Хершэ, з дзецьмі пераехала да яго ў горад Санкт-Гален.

У 2020 годзе на фоне масавых пратэстаў вярнулася ў Беларусь. Наталлю Хершэ затрымалі 19 верасня 2020 года падчас «жаночага маршу» каля Камароўскага рынку ў Мінску. Супраць яе распачалі крымінальную справу за «супраціў супрацоўніку міліцыі» паводле арт. 363 КК РБ за тое, што яна сарвала з амапаўца балаклаву. Да суду ўтрымлівалася ў СІЗА ў Жодзіне. 3 снежня 2020 года пачаўся разгляд крымінальнай справы. 7 снежня суддзя Суда Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла агучыў вырак: 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У верасні 2021 года гомельскі суд прыняў рашэнне замяніць Наталлі Хершэ рэжым на турэмны, які яна адбывала ў Турме № 4 у Магілёве. Правяла 17 месяцаў за кратамі, тройчы галадала.

23 снежня 2020 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яе палітычнай зняволенай[1].

8 лютага 2022 года Наталля Хершэ выйшла на волю і прыбыла ў Цюрых. У аэрапорце яе сустрэў намеснік дзяржсакратара МЗС Швейцарыі Ёханэс Мацьясі.

Зноскі

Спасылкі правіць