Наташа Герке (польск.: Natasza Goerke; 13 сакавіка 1960, Познань) — польская пісьменніца, спецыялізуецца на кароткіх гратэскна-сюррэалістычных апавяданнях з элементамі іроніі і чорнага гумару.

Наташа Герке
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 сакавіка 1960(1960-03-13)[1][2] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка, празаік, усходазнавец
Мова твораў польская

Скончыла аддзяленне паланістыкі ў Пазнанскім універсітэце і арыенталістыкі ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, вывучала мовы Тыбету і ўсходнія рэлігіі. У сярэдзіне 1980-х гадоў эмігравала з Польшчы, жыве ў Гамбургу.

Аўтар зборнікаў прозы «Фракталы. Крамы з прасцінамі» (Fractale. Sklepy prześcieradłowe, 1994), «Кніга паштэтаў» (Księga pasztetów, 1997), «Развітанні з плазмай» (Pożegnania plazmy, 1999), «47 наводмаш» (47 na odlew, 2002). За апошнюю кнігу пісьменніца была намінаваная на літаратурную прэмію Nike (2003). У 2005 годзе адно з апавяданняў Герке было ўключанае ў зборнік «Параненыя. Сем апавяданняў пра СНІД» (Trafieni. Siedem opowiadań o AIDS) — першую польскую анталогію, прысвечаную гэтай тэматыцы.

Творчасць Наташы Герке складана класіфікаваць і залічыць да пэўнай плыні ў літаратуры. Паводле прызнання самой аўтаркі, яна не адчувае даверу ні да словаў, ні да сюжэту. Ідэалам для сябе пісьменніца лічыць афабулярную прозу.

Асобныя яе апавяданні пераклала на беларускую мову Святлана Рогач.

Зноскі

  1. Natasza Goerke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Natasza Goerke // The Fine Art Archive — 2003.

Спасылкі правіць