Нацыянальная галерэя (Прага)

(Пасля перасылкі з Нацыянальная галерэя, Прага)

Нацыянальная галерэя ў Празе (чэшск.: Národní galerie v Praze) — дзяржаўная арганізацыя, у распараджэнні якой знаходзяцца найбуйнейшыя калекцыі выяўленчага і прыкладнога мастацтва ў Чэхіі.

Нацыянальная галерэя ў Празе
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1949
Адкрыты 5 лютага 1796
Месцазнаходжанне Прага
Наведвальнікі
  • 712 619 чал. (2016)
  • 282 800 чал. (2020)[1]
Памеры фонду 398 528[2], 399 621[2], 2 670[2] і 3 512[2]
ngprague.cz/en (англ.)
ngprague.cz (чэшск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Базіліка Св. Георгія — аддзел Нацыянальнай галерэі. Фасад арх. Франчэска Караці. перыяд барока

Утворана ў 1949 годзе зліццём некалькіх раней створаных галерэй. Экспазіцыі Нацыянальнай галерэі размяшчаюцца ў некалькіх гістарычных будынках і палацах у Празе і за яе межамі, найбуйнейшы з якіх — Выставачны палац (чэшск.: Veletržní Palác).

Гісторыя правіць

Гісторыя галерэі пачалася 5 лютага 1796 года, калі групай патрыятычна настроеных чэшскіх арыстакратаў і адукаваных інтэлектуалаў з сярэдняга класа было створана Таварыства патрыятычных сяброў мастацтва для асветы і прылучэння да мастацтва насельніцтва. Таварыства заснавала дзве арганізацыі — Акадэмію мастацтваў і Галерэю, адкрытую для наведванняў гараджан. Менавіта яна стала папярэдніцай сучаснай Нацыянальнай галерэі.

У 1902 годзе Таварыства арганізавала Галерэю сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства, у якую ўвайшла калекцыя, падораная імператарам Францам Іосіфам I.

У 1918 годзе калекцыя Таварыства стала галоўным мастацкім зборам Чэхаславакіі.

У 1942 годзе да Галерэі, якая звалася тады Чэшска-Мараўская земская галерэя, былі далучаны калекцыі расфармаванай Галерэі сучаснага мастацтва Чэшскага каралеўства.

Законам 1949 года была ўтворана Нацыянальная галерэя ў Празе. У збор увайшлі таксама графічныя калекцыі Нацыянальнага музея і Універсітэцкай бібліятэкі.

Галоўныя аддзелы і будынкі Нацыянальнай галерэі правіць

 
Старамесцкая плошча. Палац Кінскіх каля гатычнага Тынскага сабора

Калекцыя галерэі размешчана ў некалькіх будынках:

Галерэя правіць

Сярэднявечча і протарэнесанс правіць

Скульптура правіць

Барока правіць

Нацюрморт правіць

Імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм правіць

Літаратура правіць

  • "Национальная галерея (в Праге)". БСЭ. 3-е издание.

Спасылкі правіць

  1. https://tourdata.cz/wp-content/uploads/2021/05/NTC-VYSTUP-2020-REVIZE.pdfCzechTourism, 2021.
  2. а б в г Otevřené sbírky — 2021. Праверана 10 красавіка 2021.