Ян Купецкі
Ян Ку́пецкі (чэшск.: Jan Kupecký, славацк.: Ján Kupecký; 1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16 ліпеня 1740, Нюрнберг) — чэшскі жывапісец-партрэтыст; прадстаўнік барока.
Ян Купецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1667[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1740[4][5][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1684—1687 вучыўся ў Вене ў Бенедыкта Клаўса. З 1687 года працаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фларэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г. Рэні. З 1709 года ў Вене, прыдворны мастак, дзе паводле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г. Рыго і Н. Ларжыльера, але захоўваў псіхалагізм вобраза (партрэт К. Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 годзе у Карлавых Варах выканаў партрэт Пятра І. Пасля 1723 года ў Нюрнбергу, пад уплывам паўночных майстроў у сваіх працах імкнуўся спасцігнуць унутранае жыццё чалавека (партрэт М. Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 1728—1729, і інш.).
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Купецкий Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Jan Kupecký // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ Johann [Kupezky, Johann; Kupeczky, Johann; Kopetzki, Johann Kupetzky] — 2006.
- ↑ Jan Kupecký // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Купецкі