Нацыянальны парк Аі-Аіс Рыхтэрсвельд

Аі-Аіс Рыхтэрсвельд (англ.: ǀAi-ǀAis/Richtersveld) — нацыянальны парк на поўдні Намібіі і паўночным захадзе ПАР. Утвораны ў 2003 г. Займае тэрыторыю 6 045 км².

Аі-Аіс Рыхтэрсвельд
ǀAi-ǀAis/Richtersveld
Каньён ракі Фіш
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Намібія, ПАР
Плошча 6045 км²
Дата заснавання 2003
Сайт sanparks.org/park… (англ.)
Катэгорыя на Вікісховішчы

Каньён ракі Фіш правіць

Большую частку нацыянальнага парка Аі-Аіс Рыхтэрсвельд займае каньён у ніжнім цячэнні ракі Фіш (5 900 км²). Яго даўжыня дасягае 161 км, а глыбіня — да 550 м. Ён сфарміраваўся каля 500 млн гадоў таму ў вільготную геалагічную эпоху ў выніку як воднай эрозіі, так і зрухаў зямной кары. Для каньёна характэрны разнастайныя скальныя фарміраванні. У раёне каньёна знаходзяцца гарачыя крыніцы.

Прырода правіць

Для нацыянальнага парка храктэрны пустынныя, паўпустынныя і стэпавыя травяністыя ландшафты. Сустракаюцца 1600 відаў раслін, у тым ліку каля 100 відаў эндэмікаў. Тэрыторыю парка насяляюць антылопы, малпы, леапарды, каракалы і іншыя рэдкія жывёлы.

Турызм правіць

Аі-Аіс Рыхтэрсвельд — важная турыстычная славутасць Намібіі і ПАР. Уезд на тэрыторыі Намібіі. Для турыстаў пракладзены тры машруты ўздоўж ракі Фіш, арганізуецца скальны марафон. Для наведвання парка патрабуецца пісьмовы дазвол. Улетку наведванне парка забаронена з-за высокай тэмпературы паветра і скарачэння ўзроўню вады ў рацэ.

Спасылкі правіць