Наша хата

выдавецтва (1908—1911)

«Наша хата» — беларускае кнігавыдавецкае таварыства. Створана 15(28) снежня 1908 г. у Вільні. Заснавальнікі: В. Бонч-Асмалоўскі, Б. Даніловіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, У. Цэтэрман.

Мела на мэце выданне кніг пра Беларусь на беларускай і іншых мовах. У 1909—1911 гг. выпусціла творы мастацкай літаратуры: ананімную беларускую паэму «Тарас на Парнасе», «Дзед Завала», Ядвігіна Ш., «Дзядзька голад» С. Віткевіча, «Дым» М. Канапніцкай, «Архіп і Лявонка» М. Горкага, падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, а таксама навукова-папулярныя кнігі.

У 1911 г. спыніла дзейнасць у сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі.

Літаратура

правіць
  • Бярозкіна Н. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI — пачатак XX стст.). Мн., 1998. С. 135.