«На ва́рце»заходнебеларуская штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася ў сакавіку-красавіку 1930 г. ў Варшаве на беларускай мове. Выдавец — Сялянска-Работніцкі Пасольскі Клуб.

«На варце»
Тып газета
Выдавец Пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады[d]
Заснавана сакавік 1930
Спыненне публікацый красавік 1930
Мова беларуская
Галоўны офіс

У першым нумары былі празрыста акрэслены мэты выдання: «Вырашана было выдаваць гэтую газету, каб праз яе мацней звязацца з мільёнамі працоўных Заходняй Беларусь». Газета апавядала пра рабочых Заходняй і Усходняй Беларусі, часам параўноўваючы іх. На старонках выдання можна сустрэць шматлікую крытыку польскага ўрада ў дачыненні да Заходняй Беларусі.

Літаратура

правіць
  • Коваль, В. Беларуская дыяспара і эмігранцкая перыёдыка ў 1920-ыя—39 гг. // Гісторыя, якой няма ў падручніках [Тэкст] : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 27 красавіка 2002 г. / Грамадскае аб’яднанне "Беларуская жаночая ліга" ; пад рэд. Н. Стужынскай. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2002. — 183 с. — ISBN 985-471-043-2 — С. 118—126.