Нгаўі (фр.: Mont Ngaoui) — гара на мяжы ЦАР і Камеруна.

Нгаўі
фр. Mont Ngaoui
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 410 м
Размяшчэнне
6°44′24″ пн. ш. 14°57′00″ у. д.HGЯO
Краіны
Горная сістэмаАдамава 
Нгаўі (Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка)
Нгаўі
Нгаўі
Нгаўі (Камерун)
Нгаўі
Нгаўі

Вышыня над узроўнем мора — 1410 м, вышэйшы пункт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Геалагічна адносіцца да пласкагор’я Адамава і складзеная старажытнымі крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі (пераважна гнейсамі).

Адміністрацыйна Нгаўі размешчана ў камерунскім рэгіёне Адамава і прэфектуры Уам-Пендэ Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі.

Раён горы населены народамі, якія гавораць на мовах розных груп бенуэ-кангалезскіх і адамава-убангійскіх моў, а таксама групамі фульбэ.