Нгуен Хюэ, Нгуен Хуэ[3] — другі імператар в’етнамскай дынастыі Тайшон  (руск.), які кіраваў з 1788 да 1792 года. Быў адным з самых паспяховых палкаводцаў у гісторыі В’етнама. Правіў пад дэвізам Куанг-чунг[3].

Нгуен Хюэ
в’етн.: Nguyễn Huệ
в’етн.: Nguyễn Quang Bình
в’етн.: Quang Trung
імператар (В’етнам)
1788 — 1792
Папярэднік Nguyễn Nhạc[d]
Пераемнік Nguyễn Quang Toản[d]
Нараджэнне 1752[1]
Смерць 16 верасня 1792(1792-09-16)[2]
Месца пахавання
Род Tây Sơn dynasty[d]
Імя пры нараджэнні в’етн.: Hồ Thơm
Бацька Hồ Phi Phúc[d]
Жонка Bùi Thị Nhạn[d], Lê Ngọc Hân[d] і Phạm Thị Liên[d]
Дзеці Nguyễn Quang Toản[d] і Nguyễn Quang Thùy[d]
Званне генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нгуен Хюэ і яго браты, вядомыя як браты Тэйшон, былі лідэрамі знакамітага Тэйшонскага паўстання. Падняўшы яго, яны заваявалі В’етнам, зрынуўшы дынастыю Ле  (руск.) і два канкуруючых феадальных дома: Нгуен  (руск.) на поўдні і Чынь  (руск.) на поўначы.

Пасля некалькіх гадоў пастаянных ваенных дзеянняў Нгуен Хюэ памёр ва ўзросце 40 гадоў, магчыма, з-за інсульту[4]. Да сваёй смерці ён планаваў працягнуць свой паход на поўдзень, каб знішчыць войска Зя Лонга, спадчынніка князёў Нгуен. Смерць Нгуен Хюэ прывяла да падзення дынастыі Тайшон  (руск.). Яго пераемнікі не змаглі выканаць планы, якія ён пакінуў для кіраўнікоў В’етнама. Тым не менш яго заваяванні паклалі пачатак перыяду прыкладна ў стагоддзе працягласцю, на працягу якога В’етнам быў і адзіным, і незалежным, — да заваявання краіны французамі ў 1884 годзе.

Зноскі

  1. King of Vietnam Quang Trung // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nguyễn Huệ // https://pantheon.world/profile/person/Nguyễn_Huệ Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Концевич 2010, с. 471.
  4. Quang Trung Nguyễn Huệ (1753—1792) Архівавана 10 снежня 2007. Vietsciences Accessed 14-11-2007

Літаратура правіць