Нгуен Чай (в’етн.: Nguyễn Trãi; 1380 — 1442), таксама вядомы як Ык Чай (в’етн.: Ức Trai) — вучоны-канфуцыянец, дзяржаўны ды вайсковы дзеяч Дайв’ета, вядомы паэт свайго часу. Галоўны дарадца і блізкі сябра імператара Ле Лоя, які вызваліў Дайв’ет ад уладарства кітайскай дынастыі Мін. Яму прыпісваюць напісанне важных палітычных заяў ад імя Ле Лоя, што натхнялі насельніцтва Дайв’ета на падтрымку адкрытага паўстання супраць дынастыі Мін. Ён таксама з’яўляецца аўтарам дэкларацыі незалежнасці ад Кітая (в’етн.: Bình Ngô đại cáo).

Нгуен Чай
Nguyễn Trãi
Nguyen Trai.jpg
Партрэт Нгуен Чая, 16 стагоддзе
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ык Чай
Дата нараджэння 1380[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1442
Грамадзянства Дайв’ет
Жонка Nguyễn Thị Lộ[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, філосаф, пісьменнік, палітык, ваенны
Кірунак канфуцыянства
Жанр fox[d]
nguyentrai.net
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

У 1442 годзе разам з жонкай Нгуен Тхі Ло (в’етн.: Nguyễn Thị Lộ) і бліжэйшымі сваякамі быў абвіначаны ў атручванні імператара Ле Тхай Тонга і смяротна пакараны. Дваццаць гадоў пасля імператар Ле Тхань Тонг афіцыйна дараваў Нгуену Чаю, абвясціўшы, што той невінаваты ў смерці Ле Тхай Тонга.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Renowned Vietnamese Intellectuals prior to the 20th Century. Hanoi: The Gioi. 2004.
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.