Неандэртальскі музей

Неандертальскі музей (ням.: Neanderthal Museum) — музей у цясніне Неандэрталь (Германія), прысвечаны выкапневым рэшткам неандэртальца і культуры неандэртальцаў ў цэлым. Размешчаны ў даліне ракі Дзюсель, паміж гарадамі Эркрат і Метман (адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф). У музеі прадстаўлены экспанаты старажытнай гісторыі чалавека, перш за ўсё, рэчы з жыцця неандэртальцаў.

Неандэртальскі музей
Neanderthal Museum
Заснаваны 1996[1]
Адкрыты 1996
Месцазнаходжанне Германія: Метман
Наведвальнікі каля 165 тыс. штогод[2]
Дырэктар Герд-Крысціян Венігер[3]
neanderthal.de/en/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей правіць

Музей быў заснаваны ў 1996 ujlpt па праекце архітэктараў Гюнтэра Цампа Кельпа, Юліуса Крауса і Арно Брандльхюбера.[4] Фінансуецца дабрачынным «Грамадствам неандэртальца» (ням.: Neanderthaler-Gesellschaft e.V.). Штогод музей наведваюць каля 165 000 чалавек[2].

Музейная тэрыторыя ўключае ў сябе два пешыя маршруты. Першы, даўжынёй 500 метраў вядзе да месца знаходкі костак неандэртальца ў 1856 годзе. Гара, у якой непасрэдна размяшчалася пячора Фельдгоф, была разбурана ў выніку здабычы вапняка. На месцы знаходкі падрыхтавана інсталяцыя, прысвечаная гісторыі пячоры і экалагічнай нішы, якую займаў неандэрталец. Другі маршрут, працягласцю каля 8 км, пракладзены па прыроднаму парку «Запаведнік ледніковага перыяду» (ням.: Eiszeitliche Wildgehege Neandertal). У парку можна азнаёміцца з еўрапейскай фаунай ледніковага перыяду (тарпанамі, зубрамі і г. д.)

Асноўная экспазіцыя размешчана ў спіральнай зале, экспанаты якой знаёмяць наведвальнікаў з эвалюцыяй чалавецтва і месцам неандэртальца ў радаводзе роду Homo.

У майстэрні каменнага века (ням.: Steinzeitwerkstatt), якая належыць музею арганізуюцца археатэхнічныя заняткі па вырабу каменных прылад і антрапалагічныя майстар-класы, на якіх удзельнікі працуюць са злепкамі сучасных чалавечых і выкапневых костак.[5] У музеі маюцца сувенірны магазін і кафэ.

Зноскі

  1. die Stiftung. Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2017.
  2. а б Ein Jahresrückblick 2011: report für Freude und Förderer (ням.). — Mettmann: Stiftung Neanderthal Museum, 2012. — P. 4. — 4 p.
  3. [www.neanderthal.de/kontakt-tea/mitarbeiter/mitarbeiter/index.html?tx_redemployees%5Bred_employee%5D=1 Mitarbeiterliste] (ням.). Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013.
  4. Architektur (ням.)(недаступная спасылка). Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 23 лютага 2013.
  5. Das Programm der Steinzeitwerkstatt. Neanderthal Museum. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.

Спасылкі правіць