Небамун — чыноўнік сярэдняга рангу, які быў пісарам і ўлікоўцам збожжа ў перыяд Новага царства ў Старажытным Егіпце.

Небамун
Nb Jmn
Гасподзь мой Амон
<
ppii
>imn
n
nb
A52
Небамун, дэталь з «Палявання вяльможы на Ніле»
Небамун, дэталь з «Палявання вяльможы на Ніле»
Род дзейнасці пісар і ўліковец збожжа
Дата нараджэння XIV стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці XIV стагоддзе да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Хатшэпсут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Пруд у садзе» з грабніцы Небамуна, Фівы.
«Паляванне вяльможы на Ніле». Фрагмент роспісу грабніцы Небамуна

Біяграфія правіць

Небамун, як мяркуюць, жыў каля 1350 г. да н.э.  (руск.) і працаваў у велізарным храмавым комплексе каля Фіваў (цяпер Луксор), дзе шанаваўся дзяржаўны бог Амон. Яго імя перакладаецца як «Гасподзь мой Амон», і яго сувязь з храмам, у спалучэнні з важнасцю паставак збожжа ў Егіпет, азначала, што ён быў важным на практыцы чалавекам, хоць і не самага высокага рангу[1].

Грабніца правіць

Небамун вядомы сёння з-за адкрыцця ў 1820 годзе яго багата ўпрыгожанай грабніцы на заходнім беразе Ніла ў Фівах. Хоць дакладнае месцазнаходжанне гэтай магілы цяпер страчана, фрызы з насценным роспісам з грабніцы былі набыты Брытанскім музеям, дзе яны цяпер знаходзяцца і лічацца адным з найвялікшых скарбаў яго фондаў[2][3].

 
Фрэска з танцорамі і музыкамі з грабніцы Небамуна

Зноскі

  1. Richard Parkinson, The Painted Tomb Chapel of Nebamun, British Museum Press, 2008 at 39
  2. Parkinson, op cit
  3. British Museum Room 61 http://www.britishmuseum.org/explore/galleries/ancient_egypt/room_61_tomb-chapel_nebamun.aspx

Спасылкі правіць

Гэты артыкул аб аб'екце, які знаходзіцца ў Брытанскім музеі. Ён змешчаны ў Зале 61.