Небраскаўскі ўніверсітэт у Омасе

Небраскаўскі ўніверсітэт у Омасе (англ.: University of Nebraska Omaha) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Омаха ў штаце Небраска, ЗША.

Небраскаўскі ўніверсітэт у Омасе
англ.: University of Nebraska Omaha
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Nebraska Omaha
Заснаваны 1908
Студэнты 15 892[1]
Размяшчэнне Омаха, Небраска, ЗША
Сайт unomaha.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў 1908 годзе выкладчыкамі прэсвітарыянскай духоўнай семінарыі ў Омасе як прыватны каледж, вучэльня першапачаткова была вядома як Омахскі ўніверсітэт. Першапачаткова прызначаны для забеспячэння хрысціянскай адукацыі, свабоднай ад царкоўнага кантролю, універсітэт служыў моцнай альтэрнатывай шматлікім рэлігійным установам горада. У цяперашні час ён прапануе больш за 200 праграм навучання ў 6 розных каледжах і мае больш за 60 падпараткаваных яму устаноў, размешчаных у 3 кампусах. Уваходзіць у сістэму Небраскаўскага ўніверсітэта.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі, здароўя і гуманітарных навук
  • Каледж камунікацый, прыгожых мастацтваў і медыяў
  • Каледж інфармацыйных навук і тэхналогій
  • Каледж дзяржаўных спраў і грамадскіх паслуг

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць