Незваротны працэс

Незваро́тны працэ́с — працэс, пасля завяршэння якога аднавіць пачатковы стан сістэмы немагчыма або магчыма толькі шляхам змянення навакольнага асяроддзя (гэта значыць, здзяйснення дадатковага (кампенсуючага) працэсу).

Напрыклад, працэс астывання гарачай вады з’яўляецца незваротным, бо яе можна вярнуць да пачатковай тэмпературы толькі праз кампенсуючы працэс (падаграванне). Пры гэтым вада атрымае дадатковую энергію замест той, што была перададзеная ў навакольнае асяроддзе. Такім чынам, незваротны працэс заўсёды пакідае «след» у навакольным асяроддзі.

Усе незваротныя тэрмадынамічныя працэсы з’яўляюцца нераўнаважнымі.

Незваротным з’яўляецца любы працэс, вынікам якога з’яўляецца павелічэнне энтрапіі сістэмы.

Усе рэальныя працэсы з’яўляюцца незваротнымі.