Ненецкая аўтаномная акруга

Ненецкая аўтаномная акруга — адзін з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца ў складзе Архангельскай вобласці. Плошча 176,7 тыс. км². Насельніцтва 42,0 тыс. чал. (2006). Удзельная вага гарадскога насельніцтва: 63,9 % (2006), шчыльнасць насельніцтва: 0,2 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай акругі — горад Нар’ян-Мар. Акруга была ўтворана ў 1929 годзе над назвай Ненецкая нацыянальная акруга, у 1977 годзе перайменавана ў аўтаномную акругу.

Ненецкая аўтаномная акруга
руск.: Ненецкий автономный округ
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн Anthem of Nenets Autonomous Okrug[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Кіраўнік Alexander Tsybulsky[d]
Насельніцтва
  • 42 224 чал. (2024)
Плошча
  • 176 700 ± 1 км²
Ненецкая аўтаномная акруга на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-NEN
Код аўтам. нумароў 83
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Ненецкай аўтаномнай акрузе па дадзеных на 2017 г. 15% работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расійскіх рублёў у месяц. Акруга займае 4 месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў па рэгіёнах Расіі.

Геаграфія

правіць

Ненецкая аўтаномная акруга размешчана на поўначы Рускай раўніны, амаль цалкам за Палярным кругам. Уключае астравы Калгуеў і Вайгач. Абмываецца Белым, Баранцавым, Карскім морамі. Мяжуе: на поўдні — з Рэспублікай Комі, на паўднёвым захадзе — з Архангельскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Ямала-Ненецким аўтаномнай акругай. Самае буйное возера акругі — Возера Галодная Губа.

Насельніцтва

правіць

Згодна з перапісам 2002 года, у НАА пражывала 62,8 % рускіх, 18,7 % ненцаў, 10,9 % комі, 3,16 % украінцаў, 1,03 % беларусаў, 0,51 % татар. У НАА тры гарадскія населеныя пункты: горад Нар’ян-Мар (19,1 тыс. чалавек), пгт Амдэрма (0,6 тыс. чалавек) і пгт Іскацеляў (7,1 тыс. чалавек). Сельскае насельніцтва складае 15,1 тыс. чалавек і пражывае ў 43 сельскіх населеных пунктах.

Зноскі

Спасылкі

правіць