Амдэрма[3] — пасёлак (у 1936—2004 гадах — пасёлак гарадскога тыпу) у Ненецкай аўтаномнай акрузе. Заснаваны ў 1933 годзе. Знаходзіцца ў памежнай зоне. Размешчаны на ўзбярэжжы Карскага мора, на ўсход ад праліва Югорскі Шар на Югорскім паўвостраве. Адлегласць да акруговага цэнтра, горада Нар’ян-Мара, складае 420 км. Бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца за 270 км у горадзе Варкуце. Пасёлак размяшчаецца за Паўночным палярным кругам у еўрапейскай частцы Расіі. Палярны дзень доўжыцца з 20 мая па 30 ліпеня, палярная ноч — з 27 лістапада па 16 студзеня. Недалёка ад пасёлка працякае рака Амдэрмінка.
Амдэрма
![Герб](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Coat_of_arms_of_Amderma_of_Nenetsia.png/90px-Coat_of_arms_of_Amderma_of_Nenetsia.png) |
![Сцяг](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/The_flag_of_the_village_of_Amderma.png/160px-The_flag_of_the_village_of_Amderma.png) |
Герб |
Сцяг |
|
|
Зноскі