Нескёйпстадзюр (ісл.: Neskaupstaður) — горад на ўсходзе Ісландыі. Адміністрацыйна ўваходзіць у абшчыну Фіёрдабігд рэгіёну Эйсцюрланд. Колькасць насельніцтва складае 1.432 чалавека (на 1 снежня 2007 года).

Нескёйпстадзюр
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 469 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Афіцыйны сайт
Нескёйпстадзюр на карце Ісландыі
Нескёйпстадзюр (Ісландыя)
Нескёйпстадзюр
Нескёйпстадзюр (Ісландыя)
Нескёйпстадзюр
На берагах Норд-фіёрда

Заснаваны ў 1892 годзе на беразе Норд-фіёрда як гандлёвая станцыя. Нягледзячы на складаныя кліматычныя ўмовы, якія ўскладняюць сувязь жыхароў Нескёйпстадзюра з іншымі часткамі Ісландыі горад, дзякуючы багатай папуляцыі селядца ў прыбярэжных водах і наладжанай рыбаперапрацоўчай індустрыі (засолка) стаў з часам значным гандлёвым цэнтрам усходняга ўзбярэжжа.

Нескёйпстадзюр злучае з акруговай дарогай траса 92, аднак рух па гэтай стромкай і звілістай дарозе ў зімовы час ускладнены. Для спрашчэння паездак па трасе на ёй у 19721977 гадах быў пабудаваны тунэль.

Спасылкі правіць

  1. Iceland in figures 2018Reykjavík: Statistics Iceland, 2018. — ISBN 978-9979-770-58-9 Праверана 11 чэрвеня 2019.