Неслуч
Не́случ — ручай у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне Нарачы. Даўжыня 4,1 км[1]. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Памошша, упадае з захаду ў возера Нарач ля пасёлка Зубранёўка. Прымае сцёк вадазваротнай меліярацыйнай сістэмы «Пронькі» і 4-х сажалак-адстойнікаў. Рэчышча каналізаванае. Вадазборная сістэма пад сельгасугоддзямі.
Неслуч | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 4,1 км |
Басейн | 10,9 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°48′43,60″ пн. ш. 26°39′48,20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Возера Нарач |
• Каардынаты | 54°50′14,80″ пн. ш. 26°42′59,60″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нарач → Нарач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Мядзельскі раён |
![]() ![]() |
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.