Несцераўшчына (курганны могільнік)

Несцераўшчына — курганны могільнік каля вёскі Несцераўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Курганны могільнік-1 правіць

Знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Буцілаўскі Лес. 32 насыпы вышынёй 0,6-0,8 м і дыяметрам 6-15 м.

Курганны могільнік-2 правіць

Знаходзіцца за 1,1 км на паўночны захад ад вёскі. 36 насыпаў вышынёй да 3 м і дыяметрам каля 10 м. У 1938 годзе абследавалі польскія археолагі А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1971 годзе — А. Р. Мітрафанаў.

Літаратура правіць

  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі правіць