Нехо I
Нехо I | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
XXVI дынастыя | |||||||||||||||||
Позняе царства | |||||||||||||||||
асабістае імя як Сын Ра
|
Некау / Неку | ||||||||||||||||
троннае імя як Цар
|
Мен-хепер-Ра «Нязменны вобраз Ра» | ||||||||||||||||
старажытнагрэчаскае імя | Нехаó (Νεχαώ) |
Нехо (Нехо I) — намарх V ніжнеегіпецкага нома (септа) з цэнтрам у г. Саіс у Дэльце Ніла падчас дадэкархіі, кіраваў на працягу 8 гадоў (паводле Манефона; верагодна, 672—664 да н.э.). Хоць Нехо ніколі не прымаў царскага тытула, ён лічыўся заснавальнікам і родапачынальнікам XXVI дынастыі, якая ўзыйшла на егіпецкі прастол у асобе яго сына Псаметыха I. Нехо вядомы пераважна з асірыйскіх крыніц, аднак існуе таксама адзін егіпецкі дакумент, які адносіцца да часу яго кіравання: дароўны надпіс на стэле, перададзенай храму ў Себеніце жрацом Ісіды Аканошам у другі год Нехо.
Паходзіў з дынастыі знатных лівійскіх наймітаў, якія валодалі Саісам і Мемфісам. Верагодна, Нехо I быў сынам саіскага намарха Тэфнахта II і братам свайго папярэдніка Некаўбы. Практычна ўсё сваё жыццё прысвяціў барацьбе з кушытамі, выкарыстоўваючы Асірыю ў якасці саюзніка. Прысягнуўшы Ашурбаніпалу ў 667 да н.э., ён далучыўся да кааліцыі, якая ўтварылася супраць яго. Пасля страшнага пагрому Саіса ён быў закуты і прыведзены ў Ніневію, але адзін з усіх цароў, што паўсталі супраць асірыйскага цара, быў памілаваны Ашурбаніпалам, які зноў заключылі з ім саюз. Нехо быў забіты ў 664 да н.э. кушытамі, якія ўварваліся ў Ніжні Егіпет. На чале іх стаяў фараон Тануатамонам, які валодаў Фівамі і большай часткай Верхняга Егіпта. Сын Нехо Псаметых I аднавіў незалежнасць Егіпта.
XXVI дынастыя (Саіская) | ||
Папярэднік: Некаўба |
Намарх Нерэт-мехтэт каля 672 — 664 да н. э. |
Пераемнік: Псаметых I |
Папярэднік: Тануатамон |
Фараон Егіпта каля 672 — 664 да н. э. |
Зноскі
Літаратура
правіць- История Древнего Востока. Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Часть 2. Передняя Азия. Египет / Под редакцией Г. М. Бонгард-Левина. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1988. — 623 с. — 25 000 экз.
- Авдиев В. И. Военная история древнего Египта. — М.: Издательство «Советская наука», 1948. — Т. 1. Возникновение и развитие завоевательной политики до эпохи крупных войн XVI—XV вв. до х. э. — 240 с.
- Древний Восток и античность. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 1.