Неямія
Неямія (V ст. да н.э.) — адзін з іўдзейскіх патрыётаў, губернатар Іерусаліма, які шмат гадоў працаваў над аднаўленнем гэтага горада пасля вавілонскага разбурэння. Паводле біблейскага падання, сын Ахалія з іўдзейскага роду. Знаходзячыся ў палоне, быў падчашым у персідскага цара Артаксеркса Лангімана. Калі Неямія даведаўся пра бядотнае становішча сваіх суайчыннікаў у Палесціне, ён папрасіў у цара адпусціць яго на радзіму. У Палесціне ён разам з Ездрай прыняўся за рэлігійна-маральнае і грамадскае добраўпарадкаванне народа. Гісторыя гэтай дзейнасці Неяміі выкладзена ў біблейскай кнізе Неяміі, названай яго імем[1].
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.