Кніга Неяміі (іўр.: סֵפֶר נְחֶמְיָה Сеф́ер Нэгэмія; лац.: Liber Nehemiae; стар.-грэч.: Νεεμίας)— біблейская кніга, якая апавядае пра жыццё і дзейнасць іерусалімскага губернатара Неяміі, складаецца з 13 раздзелаў і змешчана ў іўдзейскім каноне Бібліі пасля кніг Ездры як аднародная па зместу, у хрысціянскай Бібліі — пасля першай кнігі Ездры[1].

Кніга Неяміі (סֵפֶר נְחֶמְיָה)

Неямія бачыць разваліны сцен Іерусаліма. Гравюра Гюстава Дарэ
Раздзел: Гістарычныя кнігі
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Неямія
Мясцовасць: Іўдзея
Папярэдняя (Танах): Сефер Эзра
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Ездры
Наступная: Другая кніга Ездры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па сваім змесце кніга з’яўляецца лагічным працягам Хронік і распавядае пра адбудову супольнасці ў Іерусаліме і Іўдзеі пасля вяртання выгнаннікаў з вавілонскага палону. Рэпатрыянты ахвотна ўзяліся за аднаўленне ерусалімскай святыні і рэарганізацыю тэакратычнай сістэмы ў ізраільскім грамадстве. Ездра і Неямія — галоўныя грамадскія дзеячы.

Паводле сюжэта кнігі, Неямія быў вавілонскім яўрэем. У 444 да н.э. ён быў прызначаны губернатарам Іўдзеі. Падчас свайго кіравання ён турбаваўся аб будаўніцтве сцен Іерусаліма і правёў рэлігійную рэформу. Адказным за рэформу быў Ездра. Цэнтральнымі пытаннямі рэформы былі захаванне суботы, забарона шлюбу з замежнымі жанчынамі і выплата дзесяціны храму.

Пераклады

правіць

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць