Параліпаменан
Параліпаме́нан (стар.-грэч.: Παραλειπομένων), Кні́гі ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім — «Дзеі дзён»), Кні́гі хро́нік (лац.: Libri Chronicorum) — дзве кнігі Старога Запавету, размешчаныя між кнігамі Цароў і Ездры. У Танаху з’яўляюцца апошнімі кнігамі.
Параліпаменан (דִּבְרֵי־הַיָּמִים) | |
---|---|
Саламон і старэйшыны Ізраіля абмяркоўваюць план Храма Гасподняга | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль, Іўдзея |
Папярэдняя (Танах): | Нэгэмія |
Папярэдняя (праваслаўе): | Чацвёртая кніга Царстваў |
Наступная: | Кніга прарока Ездры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснавання ізраільскай манархіі, у асноўным шляхам пераліку генеалогіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасля кароткае згадкі Саўла, засяроджаная на кіраванні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра ягонага сына Саламона, а заключная частка апісвае Іўдзейскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным раздзеле апісанае падзенне Іўдзеі і вавілонскае паланенне, а ў апошніх вершах раздзела апісаны захоп Вавілона персідскім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленне Храма Саламона і вяртанне яўрэяў на радзіму[1].
Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазнейшымі дапаўненнямі і выпраўленнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Іерусаліме.
Крыніцы
правіць- ↑ Coggins 2003, p. 282.
Літаратура
правіць- Richard J. Coggins. 1 and 2 Chronicles // Eerdmans Commentary on the Bible / James D. G. Dunn, John William Rogerson. — Eerdmans, 2003. — ISBN 9780802837110.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Параліпаменан
- Артыкул «Кніга Хронік» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі