Другая кніга Ездры
Другая кніга Е́здры (Э́зры) — кніга, якая ў праваслаўі ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у каталіцызме і пратэстантызме. Змяшчалася ў дадатак да Вульгаты[1], але адсутнічае ў Новай Вульгаце[2]. У Рускай праваслаўнай царкве адносіцца да другакананічных кніг. У грэчаскай Бібліі называецца «Έσδρας Α'», у дадатку да лацінскага выдання Бібліі — «Эзра III» (Esdra III) з загалоўкам «De Templi restitutione»[1][3]. У іўдаізме[4], каталіцызме[5] і пратэстантызме[1] адносіцца да апокрыфаў. У пратэстантызме называецца першай кнігай Ездры.
Другая кніга Ездры (Εσδρας Α') | |
---|---|
Артаксеркс даруе свабоду іўдзеям. Гравюра Гюстава Дарэ | |
Раздзел: | Гістарычныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская або старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Ездра |
Мясцовасць: | Іўдзея |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Ездры |
Наступная: | Кніга Тавіта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іншыя назвы
правіцьУ розных пераводах мае такія назвы:[6]
- старажытна-італійскі, сірыйскі і Ватыканскі кодэкс Септуагінты — першая кніга Ездры (грэч. Έσδράς Αˊ) і змяшчаецца перад кананічнай кнігай Ездры, бо апісвае больш старажытныя, ў параўнанні з кананічнай кнігай, падзеі;
- у дадатку да Вульгаты — трэцяя кніга Ездры (Liber tertius).
Мова і дата напісання
правіцьНапісана на старажытнагрэчскай або старажытнаяўрэйскай мове[6][7]. Захавалася ў тэксце многіх грэчаскіх кодэксаў Септуагінты, але адсутнічае ў Сінайскім кодэксе. Першае гістарычнае ўказанне на другую кнігу Ездры знаходзіцца ў гісторыка Іосіфа ФлавІя (37—100 гг. н.э.), у сувязі з чым яе датуюць I стагоддзем да н.э. і не пазней за I стагоддзе н. э.[6][7]
Змест
правіцьУяўляе сабою апавяданне пра ўзнаўленне Іерусалімскага храма і храмавага культу; ва ўводзінах выкладзены абставіны, якія прывялі да разбурэння Першага храма, a заключэннем ёсць расказ пра дзейнасць Ездры[3]. Другая кніга Ездры складаецца з дзевяці раздзелаў, і асноўная яе частка ўяўляе сабой выклад з нязначнымі зменамі фрагментаў кананічных кніг: Другой кнігі летапісаў, кнігі Ездры і Кнігі Неяміі[8]. Адзіны арыгінальны тэкст кнігі - аповяд пра спрэчку трох целаахоўнікаў цара Дарыя, адным з якіх быў Зарававель, і пра перамогу, якую той атрымаў у гэтай спрэчцы. Магчыма, што гэта персідскае прыдворнае апавяданне, або аўтар выкарыстоўваў іўдзейскае паданне.[6].
Зноскі
- ↑ а б в Michael D. Coogan. The New Oxford Annotated Bible // Oxford. 2007. — P.4
- ↑ James E. Bowley. Living Traditions of the Bible. — Chalice Press, 1999. — P. 160
- ↑ а б Эзра III // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- ↑ Артыкул «Апокрифы и псевдоэпиграфы» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012. — C. 22
- ↑ а б в г Вторая книга Ездры // Толковая Библия Лопухина
- ↑ а б Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги. Вторая книга Ездры
- ↑ Вторая книга Ездры
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая кніга Ездры
- Другая кніга Ездры ў рускім сінадальным перакладзе
- Зарававель перад Дарыем