Новое варшавское утро

«Новое варшавское утро» — газета. Выдавалася ў Мінску штодзённа, акрамя панядзелка, у 19151917 гг. на рускай мове, належала М.Дворжацу. Рэдактар І.Я.Радштэйн. з лютага 1916 па лістапад 1917 гг. — М.Ш.Усман. Да Лютаўскай рэвалюцыі мела выключна інфармацыйна-камерцыйны змест. Асявтляла гарадское жыццё (рубрыка «Мінск»), падзем на франтах («Паведамленні са Стаўкі», «На фронце і ў тыле»). Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясцовых улад. З сакавіка 1917 г. набыла палітычную афарбоўку. У новых рубрыках «Партыйнае жыццё», «Рабочае жыццё», «Па краі», «Па губерні» і інш., асвятляла ход усталявання новага ладу, фарміравання і дзейнасці нацыянальных рухаў, партыйных, грамадска-палітычных, прафесійных і іншых арганізацый. Паведамляла аб важнейшыхпадзеях грамадска-палітычнага жыцця Расіі. Не заяўляючы аб сваёй прыналежнасці да пэўнай сацыялістычнай партыі, абвясціла праграмай дзейнасці платформу Петраградскага Савета (№ за 25 чэрвеня). Вяла ідэйную барацьбу супраць мясцовых сіяністаў і кадэтаў. На выбарах у гарадскую думу падтрымлівала кандыдацкі спіс сацыял-дэмакратаў. Кастрычніцкі пераварот сустрэла варожа. У сувязі з высылкай бальшавіцкімі ўладамі з Мінска М.Ш.Усмана ў снежні 1917 г. выданне газеты спынена.

«Новое варшавское утро»
Тып газета
Краіна
Заснавана 1915
Спыненне публікацый 1917
Мова руская

Літаратура

правіць
  • Сяменчык, М. «Новое варшавское утро» / Мікалай Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 333. — ISBN 5-85700-142-0.