Новыя Валосавічы (курганны могільнік)
Новыя Валосавічы — курганны могільнік каля вёскі Новыя Валосавічы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Курганны могільнік-1
правіцьЗнаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі, на ўсходнім беразе штучнага вадасховішча. 10 насыпаў дыяметрам 8-10 м, вышынёй 1-2 м. Вядомы з 1924 года. Абследавалі ў 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе Ю. А. Заяц.
Курганны могільнік-2
правіцьЗнаходзіцца ў вёсцы на беразе сажалкі. Каля 30 насыпаў вышынёй 1-2,5 м, дыяметрам 5-15 м. Многія курганы абкладзены камянямі. Вядомы з 1924 года. Абследавалі ў 1972 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1981 годзе Ю. А. Заяц.
Літаратура
правіць- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
Спасылкі
правіць- Новыя Валосавічы (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»